Свята прайшло ў форме конкурсу, які для студэнтаў спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" філалагічнага факультэта арганізавалі дацэнт кафедры рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Масленікава і лектар Нямецкай акадэмічнай службы абменаў DAAD, старшы выкладчык кафедры Максіміліян Дэнэр.