Факультэт мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы 20-21 кастрычніка 2016 года сабраў навукоўцаў VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У.Д. Разенфельда». Удзельнікамі навуковага мерапрыемства сталі прадстаўнікі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны.